cc07de13     

Барашко Илларион - На Беразе Волгi (На Белорусском Языке)



Iларыён Барашка
На беразе Волгi
Так, перад вачыма гiтлераўцаў была наша красуня Волга. Толькi вузенькая
палоска зямлi на правым абрывiстым беразе аставалася ў руках
маракоў-гвардзейцаў...
Маракi прыйшлi сюды з берагоў Цiхага акiяна. Крылатыя словы
снайпера-цiхаакiянца Васiля Зайцава, сказаныя iм аднойчы на гвардзейскiм
мiтынгу, што за Волгай для гвардзейца зямлi няма, з хуткасцю маланкi абляцелi
ўвесь фронт, дайшоўшы да сэрца кожнага байца, зрабiлiся зразумелымi i
блiзкiмi.
...Гарачая бойка на гэтым участку не сцiхала круглыя суткi. Армiя генерала
Паўлюса рвалася наперад, да Волгi.
Артылерыйская кананада, узрывы мiн, бесперапынная бамбёжка, сухi пошчак
кулямётаў i аўтаматаў, стогны параненых- усё змяшалася разам тут, на вузенькiм
кавалачку прыволжскай зямлiцы...
А за спiною гвардзейцаў-цiхаакiянцаў несла свае воды шырокая прывольная
матухна-Волга.
I вады было так многа ў параўнаннi з тым вузенькiм двухсотметровым
кавалкам зямлi, што падчас здавалася, - гiтлераўцы вось-вось скiнуць маракоў у
рэчку.
Цiхаакiянцы добра ведалi: адступаць нельга. За Волгай няма зямлi для
савецкага марака. Ведалi маракi i другое: на iх участку фронту ў гiтлераўцаў
няма вады. Кожны лiтр яе дорага абыходзiўся ворагу.
Iшоў бой... Раптам у часе кароткага зацiшша з варожага дота выбег нямецкi
салдат без аўтамата. Паяўленне яго сярод белага дня было такое нечаканае, што
нiхто з нашых байцоў нават аўтамата не падняў. У руках немца быў плоскi
кацялок. З кацялком у руках, як ашалелы, бег ён да Волгi, хрыпатым голасам
выкрыкваючы на хаду:
- Рус, дай васэр! ва-да... ва-да...
Як толькi ён дабег да ракi, яго адразу абкружылi маракi.
- Васэр... васэр, - паказваючы на пусты кацялок, задыхваючыся, гаварыў
немец.
- Не дам табе вады! Нi-нi... - раптам шырока па-гаспадарску расставiўшы
ногi, выпалiў гвардыi старшына Ярмак Сарокiн.
Яго гучны голас, нiбы гром, ускалануў шэры восеньскi дзень.
- У вас... у вас... васэр... Вольга, - умольным голасам лепятаў салдат, з
зайдрасцю пазiраючы на рэчку.
- Волга мая! Не дам! - грозна, з нейкiм незвычайным, адвечным правам на
гэткi катэгарычны адказ, сказаў Ярмак Сарокiн.
- Васэр, васэр...
Гэтага салдата з армii Паўлюса, як i многiх iншых, яму падобных, нашы
маракi маглi ўзяць у палон. Аднак у палон яго не ўзялi. Гвардыi старшына Ярмак
Сарокiн збегаў у траншэю, вырваў з паходнай запiсной кнiжкi лiсток паперы i,
прыладзiўшыся як найзручней на касцы, напiсаў:
НОТА
ГIТЛЕРАЎЦАМ З НАШАЙ ВОЛГI ВАДЫ НЕ ПIЦЬ!
Гвардыi старшына Ярмак Сарокiн.
Сарокiн аддаў салдату паперку, паказаў дарогу назад i аддаў каманду:
- Цурук, арш!
Немец зразумеў каманду i пабег з пустым кацялком у напрамку да свайго
дота, несучы ў руках "ноту" Сарокiна...
Праз некалькi хвiлiн кароткае зацiшша разарваў гул гармат, - бой за
Сталiнград разгараўся з новай, яшчэ большай сiлай...
1943 г.




Содержание раздела